Powered By Blogger

12 марта 2021 г.

Да 90-годдзя беларускага пісьменніка Паўла Місько


14 сакавіка 2021 года – 90-гадовы юбілей беларускага пісьменніка Паўла Місько (1931–2011).

Павел Андрэевіч родам са Случчыны, з вёскі Старчыцы (зараз Знамя). Яго дзед і бацька былі вядомымі майстрамі на ўсе рукі: маглі і хату збудаваць, і мэблю змайстраваць, і печ скласці. А маці, Ганна, славілася як выдатная казачніца. Таму і не дзіўна, што ўсе гэтыя якасці перадаліся ў спадчыну і Паўлу.

У дзяцінстве Павел вельмі любіў хадзіць па грыбы, і гэтае захапленне засталося ў яго на ўсё жыццё. Выдатны грыбнік, ён і кошыкі для грыбоў плёў такія, што вачэй не адвесці. 

У 1955 годзе Павел Місько скочыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта.


Найбольшую вядомасць і любоў самай удзячнай аўдыторыі — дзіцячай, - яму прынеслі казкі і фантастычныя творы для дзяцей, якія прасякнутыя наскрозь беларускасцю, сакавітай мовай, аналагаў якой няма ў сучаснай дзіцячай літаратуры, і аздоблены цёплымі добрымі ілюстрацыямі. Гэта, напрыклад, "Грот афаліны" (1985 г.), дзеянне якога адбываецца на востраве пад назвай Рай, і распавядаецца пра сяброўства дэльфіна з чалавекам.


Захапляльныя сюжэты таксама ў такіх дзіцячых творах, як "Прыгоды Бульбобаў" (1977 г.), дзе расповед ідзе ад імя шчанюкоў, і, канешне ж, "Эрпіды на планеце Зямля" (1987 г.), пра тое, як на нашу планету прылятаюць разведчыкі-робаты іншай цывілізацыі. А ягоныя "Навасёлы" былі сапраўдным бестселерам.

Яго творы нясуць дзецям дабрыню і беларускае светабачанне, дапамагаюць быць беларусамі з дзяцінства. Калі дзеці будуць чытаць такія кнігі, якія напісаў Павел Місько, то яны вырастуць сапраўднымі беларусамі.

2 комментария:

  1. Здравствуйте, Светлана Федоровна.
    Какой удивительно певучий и звонкий белорусский язык.
    Спасибо за познавателный пост.

    ОтветитьУдалить
  2. Здравствуй, Иван! Спасибо большое за комментарий, очень приятно.

    ОтветитьУдалить