Powered By Blogger

21 февраля 2024 г.

КАЗКА ЗАПРАШАЕ Ў ПАДАРОЖЖА

 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларускія народныя казкі – наша нацыянальнае багацце, наш гонар, імі захапляюцца не толькі беларусы, але і жыхары іншых краін свету.

Няма на свеце дзяцей, якія не любілі б казак. Праўда, і дарослыя часта праяўляюць да іх цёплыя пачуцці, хоць і не заўсёды ў гэтым прызнаюцца.  Чаму ж людзі так лагодна ставяцца да гэтых народных твораў? Казкі здзіўляюць нас сваім багаццем, захапляюць зместам, зачароўваюць гучаннем.

У казках пра жывёл дзейнічаюць адметныя персанажы: ліса, воўк, мядзведзь, заяц, баран, сабака, кот, певень. Сваімі паводзінамі ўсе яны нагадваюць людзей – добрых, сціплых, працавітых, надзейных, разумных або зайздросных, хітрых і жорсткіх.

У казках сцвярджаюцца лепшыя чалавечыя якасці: адданае сяброўства, бескарыслівасць, працавітасць, кемлівасць – і асуджаюцца няўдзячнасць, сквапнасць, нахабства, лянота. Мова народных казак адметная: трапная, простая, зразумелая і вобразная. 

Дзедава рукавiчка
Жораў і чапля
КАТОК - ЗАЛАТЫ ЛАБОК
 КУРКА РАБУШКА
ЯК КУРАЧКА ПЕУНIКА РАТАВАЛА

2 комментария:

  1. Дзякуй, Святлана Федараўна! Ваша ганарыстая варона😊 - проста ЦУД! Сёння пакажу і сваім дзеткам.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Наталля Віктараўна, дзякуй! Маім чытачам таксама спадабалася. Дзеці назіралі з цікавасцю за прыгодамі вароны.

      Удалить