14 сакавіка 2021 года – 90-гадовы юбілей беларускага пісьменніка Паўла Місько (1931–2011). Павел Андрэевіч родам са Случчыны, з вёскі Старчыцы (зараз Знамя). Яго дзед і бацька былі вядомымі майстрамі на ўсе рукі: маглі і хату збудаваць, і мэблю змайстраваць, і печ скласці. А маці, Ганна, славілася як выдатная казачніца. Таму і не дзіўна, што ўсе гэтыя якасці перадаліся ў спадчыну і Паўлу. У дзяцінстве Павел вельмі любіў хадзіць па грыбы, і гэтае захапленне засталося ў яго на ўсё жыццё. Выдатны грыбнік, ён і кошыкі для грыбоў плёў такія, што вачэй не адвесці. У 1955 годзе Павел Місько скочыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Найбольшую вядомасць і любоў самай удзячнай аўдыторыі — дзіцячай, - яму прынеслі казкі і фантастычныя творы для дзяцей, якія прасякнутыя наскрозь беларускасцю, сакавітай мовай, аналагаў якой няма ў сучаснай дзіцячай літаратуры, і аздоблены цёплымі добрымі ілюстрацыямі. Гэта, напрыклад, "Грот афаліны" (1985 г.), дзеянне якога адбываецца на востра...