16 лютага 2025 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі.
У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах ярка адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў.
Іван Якаўлевіч Навуменка прызнаны майстар лірычнай прозы, мастак рамантык,
захоплены прыгажосцю навакольнага свету. Творчасць І. Навуменкі грунтуецца на ўласна перажытым, аўтабіяграфічным.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, Айчыны ІІІ ступені, медалём Ф. Скарыны, іншымі медалямі.
Імя Івана Навуменкі прысвоена вуліцы ў Мінску, у 2011 г. у памяць пра народнага пісьменніка адкрыта мемарыяльная дошка на доме № 36 па вуліцы К. Маркса.
Цудоўны матэрыял, Святлана Фёдараўна!
ОтветитьУдалитьДзякуй за ўвагу і падтрымку!
Удалить